РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
|
|
РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ
|
МІНІСТЭРСТВА
АДУКАЦЫІ
|
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ
|
|
|
ДЗЯРЖАЎНАЯ
ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ
СУХАРЭЎСКІ ВУЧЭБНА– ПЕДАГАГІЧНЫ
КОМПЛЕКС ЯСЛІ–САД–СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ІМЯ Ю.М.ДВУЖЫЛЬНАГА
|
ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
СУХАРЕВСКИЙ УЧЕБНО– ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ
КОМПЛЕКС ЯСЛИ–САД–СРЕДНЯЯ ШКОЛА ИМЕНИ Ю.М.ДВУЖИЛЬНОГО
|
ЗАГАД
|
|
ПРИКАЗ
|
|
|
|
08.05.2019 №194
|
|
|
|
|
|
аг.Сухары
|
|
аг.Сухари
|
Аб арганізацыі адпачынку і
занятасці навучэнцаў у перыяд
летніх канікул 2019 года
У мэтах удасканалення працы па арганізацыі вольнага часу і працоўнай занятасці дзяцей і падлеткаў, выхаванцаў дашкольных устаноў раёна летам 2019 года і з мэтай эфектыўнага правядзення летняй аздараўленчай кампаніі, а таксама на падставе загада аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама ад 04.05.2019 №148
ЗАГАДВАЮ:
1. Намесніку дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце Шуцікавай С.М.:
1.1.распрацаваць і зацвердзіць праграму занятасці навучэнцаў “Лета – 2019”, прадугледзеўшы супрацоўніцтва з ўпраўленнем па труду, занятасці і сацыяльнай абароне, інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённым аддзелам цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельнічтва, культурна – асветніцкімі ўстановамі, органамі ўнутраных спраў, аховы здароўя, ляснікоўствамі, прадпрыемствамі і гаспадаркамі, грамадскімі арганізацыямі;
тэрмін выканання – да 15 мая 2019 г.;
1.2. прыняць вычарпальныя меры па арганізацыі аздараўлення дзяцей, у адносінах якіх праводзіцца індывідуальна прафілактычная работа, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў арганізаванымі формамі дасуга;
тэрмін выкаенання – чэрвень-жнівень 2019 г.;
1.3. пры зацвярджэнні графікаў водпускаў педагагічных работнікаў установы адукацыі улічваць неабходнасць забеспячэння работы з дзецьмі і падлеткамі ў летні перыяд;
тэрмін выканання – да 15 мая 2019 г.
1.4. у прадвер’і летніх канікул забяспечыць правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў: інфармацыйных, класных гадзін, лінеек, бацькоўскіх сходаў па арганізацыі летняга аздараўлення выхаванцаў з запрашэннем супрацоўнікаў ДАІ, МНС, ГВВОД, ІСН, аховы здароўя;
тэрмін выканання – да 24 мая 2019 г.;
1.5. забяспечыць кантроль за дзейнасцю аздараўленчых лагераў, у тым ліку з дзённым знаходжаннем, функцыянаванне на базе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія патрабуюць у аздараўленні за пэўнасцю звестак, адлюстраваных у табелях уліку наведвальнасці і заявах на харчаванне дзяцей;
тэрмін выканання – да пачатку смены,
далей – пастаянна;
1.6. забяспечыць правядзенне якаснага навучання дзяцей і падлеткаў патрабаванням бяспекі на час знаходжання іх у лагерах, пры правядзенні культурна-спартыўных і іншых аздараўленчых мерапрыемстваў (экскурій, паходаў, спартыўных мерапрыемстваў, умоў пражывання і т.д.) па пытаннях пажара- і электрабяспекі, дзеянням у выпадку ўзнікнення экстрэмальных сітуацый і ажыццяўлення кантроля за выкананнем мер па забеспячэнню бяспекі дзяцей, захаванасці іх жыцця і здароўя;
тэрмін выканання – чэрвень-жнівень 2019 г.;
1.7. сістэматычна ажыццяўляць кантроль за арганізацыяй летняй занятасці дзяцей і падлеткаў;
тэрмін выканання: чэрвень – жнівень 2019;
1.8. забяспечыць работу ва ўстанове адукацыі сацыяльна-педагагічнай службы (педагога сацыяльнага), педагога-арганізатара, спартыўнай залы, камп’ютарнага класа, школьнага стадыёна, спартыўнай секцыі, кружкоўі іншых фармаванняў на перыяд летніх канікул 2019 года;
тэрмін выканання – чэрвень-жнівень 2019 г.;
1.9. забяспечыць удзел у рэспубліканскай акцыі па лету;
тэрмін выканання – 31 мая-31 жніўня 2019 г.;
1.10. разгледзіць вынікі летняга аздараўлення, арганізацыі занятасці дзяцей і падлеткаў на пасяджэнні педагагічнага савета ўстановы адукацыі;
тэрмін выканання – верасень 2019.;
1.11. правесці работу па абсталяванню ўстановы дашкольнай адукацы неабходнымі метадычнымі матэрыяламі па пытаннях арганізацыі работы з выхаванцамі ў летні аздараўленчы перыяд;
тэрмін выканання – да 25.05.2019 г.;
1.12. вывучыць запатрабаванне ў метадычнай дапамозе па арганізацыілетняй аздараўленчай кампаніі;
тэрмін выканання – да 15.05.2019 г.;
1.13. забяспечыць выкананне патрабаванняў бяспекі пры арганізацыі фізкультурна-аздараўленчых і мастацка-эстэтычных мерапрыемстваў;
тэрмін выканання – пастаянна;
1.14. распрацаваць, пры неабходнасці ўнесці карэктывы ў экскурссійныя маршруты;
тэрмін выканання – да 25.05.2019 г.;
1.15. забяспечыць з 01.06.2019 па 31.08.2019 пераход установы дашкольнай адукацыі на летні аздараўленчы перыяд;
тэрмін выканання – 01.06.2019 г.;
1.16. вынікі летняй аздараўленчай кампаніі разгледзіць на паседжанні педагагічнага савета;
тэрмін выканання – да 31.08.2019 г.;
1.17. прадставіць на ўзгадненне ў аддзел па адукацыі Магілёўскага райвыканкама зацверджаную праграму занятасці навучэнцаў “Лета – 2019”, электронны варыянт даслаць па электроннай пошце на адрас аддзела па адукацыі;
тэрміны выканання – да 11 мая 2019 г
табліцы 2.1. – 2.3. – штомесячна да 2 ліку месяца, наступнага за справаздачным.
табліца 2.4. – да 05.09.2019;
2. Загадчыку гаспадаркай Шарснёвай С.В.:
2.1. правесці агляд будынкаў і збудаванняў, спартыўнага стадыёна і пляцовак, у тым ліку адкрытых плоскасцевых збудаванняў, а таксама выпрабаванне ўсіх відаў маючага абсталявання і інвентара з мэтай вызначэння надзейнасці мацавання, спраўнасці і бяспекі пры эксплуатацыі з паслядоўным напісаннем акта гатовасці;
тэрмін выканання – чэрвень-жнівень 2019 г.
2.2. стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі праграмы аздараўлення і выхавання дзяцей у летні перыяд 2019 года;
тэрмін выканання – чэрвень-жнівень 2019 г.;
2.3. забяспечыць выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў для арганізацыі рацыянальнага харчавання і закалівання выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі, забяспечыць выкананне патрабаванняў аховы працы і супрацьпажарнай бяспекі;
тэрмін выканання – чэрвень-жнівень 2019 г.;
2.4. правесці агляд будынкаў і збудаванняў, спартыўных і гульнявых пляцовак, у тым ліку адкрытых плоскасных збудаванняў, тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі, а таксама выпрабаванне ўсіх відаў маючага абсталявання і інвентара з мэтай вызначэння надзейнасці мацавання, спраўнасці і бяспекі пры эксплуатацыі с паслядоўным стварэннем акта гатовасці;
тэрмін выканання – да 25.05.2019 г.;
2.5. забяспечыць гатовасць установы дашкольнай адукацыі да летняга аздараўленчага перыяду;
тэрмін выканання – да 25.05.2019 г.;’
2.6. забяспечыць ва ўсталяваным заканадаўствам парадку навучанне (інструктажы) работнікаў і праверку ведаў па пытаннях аховы працы і пажарнай бяспекі;
тэрмін выканання – да 25.05.2019 г.
3. Намесніку дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце Шуцікавай С.М., загадчыку гаспадаркай Шарснёвай С.В.:
3.1. стварыць умовы для работы з дзецьмі і падлеткамі ў летні перыяд (вылучыць для работы памяшканні, забяспечыць кадрамі; прадумаць сістэмна-метадычнае і нарматыўна-прававое забеспячэнне, забяспечыць выкананне санітарна-гігіенічных умоў);
тэрмін выканання – чэрвень-жнівень 2019 г.
3.2. арганізаваць працоўную практыку, зыходзячы з мясцовых умоў, а таксама кантроль яе выканання навучэнцамі 5 – 8 класаў на працягу 5 дзён па 3 вучэбных гадзіны ў дзень.
4. Педагогу сацыяльнаму, класным кіраўнікам 1 – 9 класаў, выхавальнікам дашкольнай адукацыі:
4.1. у мэтах прафілактыкі безнагляднасці, правапарушэнняў і злачынстваў сярод навучэнцаў (выхаванцаў) арганізаваць наведванне (па неабходнасці) створанага на базе раённага сацыяльна – педагагічнага цэнтра кансультацыйнага пункта для аказання інфармацыйна – асветніцкай, карэкцыйнай і іншых відаў дапамогі навучэнцам (выхаванцам);
тэрмін выканання: чэрвень – жнівень 2019 г.
5. Выхавальнікам дашкольнай адукацыі:
5.1. распрацаваць і зацвердзіць у адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі патрабаваннямі распарадак дня рознаўзроставых груп на летні аздараўленччы перыяд;
тэрмін выканання – да 25.05.2019 г.;
5.2. забяспечыць змястоўнае і эфектыўнае супрацоўніцтва з сям’ёй;
тэрмін выканання – пастаянна;
5.3. правесці апросы з паслядоўным аналізам сярод законных прадстаўнікаоў выхаванцаў аб аздараўленні ў летні перыд;
тэрмін выканання – да 25.05.2019 г.
Дырэктар С.І.Котава
З загадам азнаёмлены: Шуцікава С.М.
Султанава Т.А. Скурат А.І.
Дзенісенка А.М. Дзенісенка М.М.
Расолава Д.В. Ярмоленка Л.В.
Скурат Ю.В. Якубоўская А.В.
Барсукова Н.Л. Харкевіч А.В.
Шарснёва С.В. Пруднікава Т.Ф.
Васюрэнка Т.М. Сакалова Д.М.
разгарнуць » / « згарнуць