Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2021

Дзень роднай мовы

 Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. 

                                                                                                       Я.Колас

         21 лютага ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў.

         У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзень галоўным аб’ектам увагі становіцца беларуская мова. Эксперты лічаць, што сёння яна праяўляе даволі высокую ступень жыццёвасці, актыўна пранікае ў новыя, сучасныя сферы ўжытку. Але не адмаўляюць даследчыкі і тое, што існуе відавочная праблема з шырокім выкарыстаннем беларускай мовы ў паўсядзённасці.

         Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

         Валодаць замежнымі мовамі сёння прэстыжна і неабходна. А роднай? Калі казаць шчыра, то каштоўнасць гэтага скарбу ўсведамляюць нямногія. На жаль. Мову вывучаюць у школе, нядрэнна разумеюць, але мала хто ёю карыстаецца і свабодна на ёй гаворыць. Прычыны гэтага называюць розныя. А можа, варта проста памяняць свае адносіны да мовы? Паспрабаваць хаця б на працягу аднаго дня, 21 лютага, гаварыць з калегамі, сябрамі, блізкімі на роднай мове. 

         У нашай установе адукацыі (ДУА “Сухарэўскі ВПК ЯС-СШ імя Ю.М.Двужыльнага”) вялікая ўвага ўдзяляецца гэтаму пытанню, бо дзеці вывучаюць прадметы на беларускай мове. Гэты дзень у нас заўсёды адзначаецца: усе размаўляюць на роднай мове, на перапынках гучаць беларускія народныя песні, вучні прымаюць удзел у інтэлектуальных конкурсах, віктарынах,гульнях, разгадваюць крыжаванкі, чытаюць вершы і інш.

         Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Кто, на Ваш взгляд, в большей степени должен заниматься воспитанием и развитием ребенка?

  • 67.74% - Родители (21)
  • 6.45% - Педагоги школы (2)
  • 6.45% - Родители и сам ребёнок (2)
  • 0.0% - Педагоги школы и сам ребёнок (0)
  • 19.36% - Родители, педагоги школы и сам ребёнок (6)
Всего ответов: 31