МЭТА І ЗАДАЧЫ НА НОВЫ 2024/2025 ВУЧЭБНЫ ГОД
МЭТА развіцця ўстановы адукацыі:
стварэнне неабходных умоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы школы ва ўмовах фарміравання асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў і асобасна-навучальных кампетэнцый вучняў; фарміраванне асобы, гатовай прымаць свядомы ўдзел у грамадска значнай дзейнасці беларускага грамадства і дзяржавы.
ЗАДАЧЫ:
- Забеспячэнне функцыянавання сістэмы адукацыі:
стварыць умовы для правядзення адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
развіваць пазабюджэтную дзейнасць установы адукацыі;
ствараць умовы для развіцця прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў, стымуляваць іх эфектыўную дзейнасць, прымаць меры сацыяльнай і метадычнай падтрымкі для арганізацыі работы з маладымі педагогамі на месцах;
забяспечыць захаванне бяспечных і здароўезберагальных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
- Павышэнне якасці адукацыі праз:
удасканаленне сістэмы выяўлення і падтрымкі адораных і таленавітых навучэнцаў, развіццё сістэмы профільнага навучання;
стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння адукацыйных запытаў навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
3. Выхаванне фізічна і духоўна развітой, сацыяльна адказнай, маральна сталай, маральна стойкай асобы:
забяспечыць рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу навучальнага працэсу ва ўстанове адукацыі;
прывіццё павагі да сімвалаў дзяржаўнасці, пачуцця гонару за айчынныя дасягненні, беражлівыя адносіны да гістарычнай спадчыны і культурных традыцый беларускага народа;
ажыццяўляць падтрымку сацыяльна значных ініцыятыў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, вучнёўскага самакіравання;
забяспечыць выніковую інфармацыйна-асветніцкую і індывідуальную прафілактычную работу па папярэджанні супрацьпраўных паводзін, выхаванню культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, прафілактыцы суіцыдальных паводзін;
забяспечыць работу па навучанні вучняў правілам бяспечных паводзін у Інтэрнэт-прасторы, па прафілактыцы інтэрнэт-залежнасці, нацыяналістычных праяў у маладзёжным асяроддзі і ліквідацыі рызыкі ўключэння вучняў у супрацьпраўную дзейнасць;
працягнуць працу, накіраваную на прафесійнае самавызначэнне вучняў у адпаведнасці з іх сваімі магчымасцямі, здольнасцямі і улікам рынку працы.
раскрыть » / « свернуть