Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.09.2021

Дзень беларускага пісьменства

У першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.

         Суботнім ранкам, 4 верасня ў ДУА “Сухарэўскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа імя Ю.М.Двужыльнага” пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры, класнага кіраўніка 9 класа Якубоўскай А.В. прайшла гульнёвая праграма “Свет ведаў адкрывае кніга”, якая пачалася словамі Цёткі “Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць”. 

         У гульні прынялі ўдзел вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі. Прысутныя зрабілі экскурс у прошлае. Яны даведаліся, як узнікла пісьменства, пазнаёміліся з нацыянальным святам Беларусі – Днём беларускага пісьменства. На працягу ўсяго мерапрыемства выконваліся творчыя заданні: гульні ў перакладчыкаў, спробы сябе ў ролі пісьменнікаў, складанне прыказак пра мову, знаходжанне адказаў на займальныя пытанні аб Беларусі, вызначэнне адметных месцаў нашай краіны і г.д.

         Мерапрыемства вельмі спадабалася як вучням, так і настаўнікам, пакінуўшы добрыя ўспаміны і незабыўны след.

Фото

Кто, на Ваш взгляд, в большей степени должен заниматься воспитанием и развитием ребенка?

  • 67.74% - Родители (21)
  • 6.45% - Педагоги школы (2)
  • 6.45% - Родители и сам ребёнок (2)
  • 0.0% - Педагоги школы и сам ребёнок (0)
  • 19.36% - Родители, педагоги школы и сам ребёнок (6)
Всего ответов: 31